Пошук

04.10.2023 17:32   Фота: з архіву біскупа А. Яшэўскага SDB / Catholic.by

4 кастрычніка, ва ўспамін святога Францішка, святой Імшой на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане распачалася XVI звычайная Генеральная асамблея Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці.

Касцёл у Беларусі на Генеральнай асамблеі ў Рыме прадстаўляе біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Пасля Імшы распачаліся пасяджэнні ў працоўных групах.

Беларускі іерарх уваходзіць у склад адной групы з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы Францішка кардыналам П’етро Паралінам.

Ключавымі словамі, вакол якіх будзе весціся абмеркаванне на Сінодзе, сталі «слуханне, малітва, камунія, супастаўленне» — усё, што ўкладаецца ў паняцце: «ісці разам».

 

Абноўлена 04.10.2023 18:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця