Пошук

06.12.2022 18:16   Vatican News

Прэс-служба Святога Пасаду паведаміла, што ў Ватыкане пад кіраўніцтвам Святога Айца праходзіць пасяджэнне Рады кардыналаў.

Нарада пачалася 5 снежня 2022 года. Іншай інфармацыі ў лаканічным ватыканскім камюніке не прыводзіцца, адзначае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

Вядома, што заданнем органа, створанага 13 красавіка 2013 года, была распрацоўка і рэдагаванне Апостальскай канстытуцыі Prædicate Evangelium, якая была абвешчана 19 сакавіка 2022 года, а таксама падтрымка Святога Айца ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам.

Членамі Рады з’яўляюцца кардыналы П’етро Паралін, Джузэпэ Бэртэла, Оскар Радрыгес Марадзьяга, Рэйнхард Маркс, Шон Патрык О’Мэлі, Освальд Грасіас, Фрыдалін Амбонга Бесунгу. Сакратар структуры — арцыбіскуп Марко Мэліна.

Абноўлена 06.12.2022 18:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа