Пошук

11.10.2022 10:57   Vatican News
Ілюстрацыйная выява з адкрытых крыніц

Генеральны сакратарыят Сіноду Біскупаў апублікаваў пасланне да 60-годдзя з дня адкрыцця Другога Ватыканскага Сабору, якое адбылося 11 кастрычніка 1962 года.

Кароткі агляд паслання прапануе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News. 60-я гадавіна з дня адкрыцця Другога Ватыканскага Сабору — момант асаблівай радасці для Сіноду Біскупаў, які з’яўляецца плёнам гэтага сусветнага сходу, часткай яго «самай каштоўнай спадчыны», адзначаецца ў пасланні.

Сінод Біскупаў быў заснаваны святым Паўлам VI на пачатку чацвёртага і апошняга перыяду Сабору (15 верасня 1965 года) у адказ на шматлікія просьбы сабрных айцоў.

Мэтай Сіноду было і застаецца пашырэнне духа Другога Ватыканскага Сабору, распаўсюджванне яго вучэння сярод народа Божага, пашырэнне ўсведамлення таго, што гэты Сабор стаў «вялікаю ласкаю, ад якой выйграў Касцёл у XX стагоддзі» (Ян Павел II, Апостальскі ліст Novo Millennio ineunte, 57). На працягу дзесяцігоддзяў Сінод Біскупаў знаходзіўся на службе Другога Ватыканскага Сабору, спрыяў абнаўленню аблічча Касцёла, застаючыся глыбока верным Святому Пісанню і Традыцыі і ўважліва прыслухоўваючыся да знакаў часу.

Сінадальны працэс, які адбываецца ў наш час пад дэвізам «Сінадальнасць ў жыцці і місіі Касцёла», таксама стаў вынікам Другога Ватыканскага Сабору.

Паняцце «сінадальнасці» ўласціва Сабору, нягледзячы на тое, што гэты тэрмін быў уведзены толькі нядаўна і не сустракаецца ў яго дакументах.

Тры ключавыя словы «камунія, удзел і місія», якія Святы Айцец уключыў у назву сінадальнага працэса, вельмі саборныя словы. Касцёл, які мы закліканы будаваць, уяўляе сабою супольнасць жанчын і мужчын, аб’яднаных адной верай, хростам і Эўхарыстыяй.

Яшчэ да таго, як Касцёл пайшоў шляхам сінадальнага падарожжа, Папа Бэнэдыкт XVI сцвярджаў, што «сінадальнае вымярэнне з’яўляецца канстытуцыйным для Касцёла». Папа Францішак назваў сінадальнасць «шляхам, які Бог чакае ад Касцёла трэцяга тысячагоддзя», гаворыцца ў пасланні Генеральнага сакратарыяту Сіноду Біскупаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця