Пошук

14.09.2025 00:00   Catholic.by

14 верасня Папа Леў XIV адзначае сваё 70-годдзе. З гэтай нагоды Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі віншуе Святога Айца з юбілеем.

Мінск, 14 верасня 2025 г.

Яго Святасці
Папе Льву XIV
Ватыкан 

Ваша Святасць, Святы Ойча!

З нагоды Вашага дня нараджэння маю гонар перадаць Вам ад сябе і ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, а таксама ад усёй супольнасці Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне сардэчныя прывітанні і найлепшыя пажаданні.

Мы шчыра дзякуем Божаму Провіду за апостальскае служэнне, якое Ваша Святасць выконвае з такой любоўю і адданасцю дзеля дабра паўсюднага Касцёла і ўсяго чалавецтва.

Мы молімся да Бога, нашага Нябеснага Айца, каб Ён шчодра благаславіў Вас і Вашую дзейнасць, адарыў Вас добрым здароўем і памножыў Вашыя сілы, каб Хрыстовы Касцёл пад Вашым кіраўніцтвам мог упэўнена крочыць у пілігрымцы надзеі.

З днём нараджэння!

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Біскуп Юрый Касабуцкі
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця