Пошук

24.09.2025 18:25   Аляксандр Панчанка / Vatican News BY
Фота: en.m.wikipedia.org

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 24 верасня ў Ватыкане, Папа распавёў пра некаторыя малітоўныя ініцыятывы, што адбудуцца ў Ватыкане ў кастрычніку, і заклікаў вернікаў маліцца Ружанец за мір.

«Дарагія браты і сёстры, кастрычнік, які ўжо зусім блізка, у Касцёле асаблівым чынам прысвечаны Святому Ружанцу; таму запрашаю ўсіх кожны дзень на працягу наступнага месяца маліцца Ружанец за мір — асабіста, у сям’і і супольнасці»,

сказаў Леў XIV.

Пантыфік заклікаў усіх, хто здзяйсняе служэнне ў Ватыкане, прымаць удзел у ружанцовай малітве, якая кожны вечар будзе праводзіцца ў Базіліцы Святога Пятра.

Святы Айцец абвясціў, што ўвечары 11 кастрычніка прыме ўдзел у ружанцовай малітве на Плошчы Святога Пятра, якая адбудзецца ў вігілію Юбілея Марыйнай Духоўнасці. Ён таксама заўважыў, што падчас гэтай падзеі будзе ўспамінацца гадавіна адкрыцця Другога Ватыканскага Сабора.

Абноўлена 24.09.2025 18:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа