Пошук

22.10.2021 16:02   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: Cristian Gennari / diocesidiroma.it

Святы Пасад падрыхтаваў дакумент, які тлумачыць парадак рэалізацыі зменаў у Кодэксе кананічнага права, якія датычацца перакладу літургічных кніг на нацыянальныя мовы.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, дэкрэт Postquam Summus Pontifex, абнародаваны 22 кастрычніка Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, пакліканы дапамагчы Канферэнцыям біскупаў у выкананні гэтай задачы.

Дакумент тлумачыць і інтэрпрэтуе нормы і працэдуры, якія датычацца перакладу літургічных кніг і іх дастасавання, а таксама ўказвае на некаторыя змены, якія павінны быць унесены ў новыя выданні ў адпаведнасці з 40-м пунктам канстытуцыі Другога Ватыканскага Сабора Sacrosanctum Concilium.

У інтэрв’ю Vatican News прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў арцыбіскуп Артур Рошэ нагадаў, што змены ў Кодэкс кананічнага права былі ўнесены Святым Айцом у верасні 2017 года Апостальскім лістом Magnum Principium. Іх галоўная мэта — спрыяць лепшаму супрацоўніцтву паміж епіскапатамі і Апостальскай Сталіцай у справе зацвярджэння перакладаў літургічных кніг.

Іерах заўважыў, што рэформа Папы Францішка мае на мэце «падкрэсліць адказнасць і кампетэнцыю біскупскіх Канферэнцыі як пры ацэнцы і зацвярджэнні літургічных дастасаванняў для тэрыторый, што знаходзяцца пад іх юрысдыкцыяй, так і ў адносінах падрыхтоўкі і зацвярджэння перакладаў літургічных тэкстаў».

У сваю чаргу Кангрэгацыя адказвае за разгляд (recognitio) дастасаванняў, ухваленых епіскапатамі, і пацвярджэнне (confirmatio) зробленых імі перакладаў. Арцыбіскуп Рошэ падкрэсліў, што «ў аснове ўсіх гэтых змен знаходзіцца жаданне наблізіць Божы народ да літургіі, а літургію — да Божага народа», — перадае словы іерарха Vatican News.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.