Пошук

03.02.2025 13:16   Catholic.by

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ падрыхтавала пераклад на беларускую мову энцыклікі Папы Францішка "Dilexit nos" (з лацінскай мовы - "Палюбіў нас").

Тэкст энцыклікі па-беларуску ТУТ>>>

Гэта чацвёртая энцыкліка Папы Францішка, апублікаваная 24 кастрычніка 2024 года. Яна прысвечана чалавечай і боскай любові Сэрца Езуса Хрыста.

Энцыкліка Dilexit nos працягвае традыцыю папскіх энцыклік, прысвечаных Найсвяцейшаму Сэрцу, і з'яўляецца спадкаемцай энцыклік Haurietis aquas Папы Пія XII (1956), Miserentissimus Redemptor Папы Пія XI (1928) і Annum sacrum Папы Льва XIII (1899).

У гэтай энцыкліцы Папа Францішак крытыкуе сучасныя з'явы, такія як індывідуалізм, сацыяльная і эканамічная няроўнасць, а таксама выкарыстанне тэхналогій, якія пагражаюць нашай чалавечнасці. Ён заклікае да паўторнага адкрыцця "сэрца" як шляху да адзінства, міру і прымірэння ў сучасную эпоху.

Абноўлена 03.02.2025 13:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.