Пошук


Падчас агульнай аўдыенцыі Папа Леў IX нагадаў, што Другі Ватыканскі Сабор дапамог Касцёлу зноў адкрыць багацце літургіі, якое ўжо прысутнічала ў свядомасці першых хрысціян і вучэнні Айцоў Касцёла. 

Ён падкрэсліў, што гэта не проста знешняя аправа сакрамэнтаў або набор цырымоній, слоў і жэстаў, устаноўленых чалавекам. Гэта спосаб, праз які вернікі атрымліваюць Божы дар і ўдзельнічаюць у таямніцах веры.

Выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі прэзентуе новае духоўна-асветніцкае выданне — «Святая Імша з Бібліяй у руках» Эдварда Шры ў перакладзе на рускую мову. Гэта выданне — падарожжа ў сэнс кожнага слова, праваднік у глыбіню таямніцы Божых дзеянняў. Разумеючы карані і сэнс кожнага рытуалу, мы лепш адчуваем і перажываем сутнасць святой Імшы.

«Для католікаў святая Імша з’яўляецца цэнтрам веры. Мы здзяйсняем яе кожны дзень. Мы ведаем усе адказы, усе жэсты. Але ці ведаем мы, што ўсё гэта азначае?» гаворыцца ў анонсе да кнігі.

Доктар тэалогіі Эдвард Шры даследуе біблейскія карані слоў і жэстаў, якія выкарыстоўваюцца падчас літургіі, і ў даступнай форме тлумачыць іх глыбокае значэнне. Чытач нібы адпраўляецца ў біблейскі тур па святой Імшы, ад пачатковага знака крыжа да заключнага «Дзякуем Богу».

Змест кнігі складаецца з некалькіх частак, якія асобна разглядаюць пачатковыя абрады, літургію Слова і літургію Эўхарыстыі, а таксама заключныя абрады.

Аналізуючы іх праз прызму Бібліі, можна ў новым святле паглядзець на святую Імшу. Гэта дапаможа лепш зразумець глыбіню таго, што адбываецца падчас літургічных дзеянняў, і спасцігнуць значэнне таго, што мы гаворым і робім, удзельнічаючы ў гэтых таямніцах.

Фота: кс. Павел Эйсмант

Нагадаем, што ў 2019 годзе ў выдавецтве Pro Christo выйшла 2-е, папраўленае выданне перакладу на беларускую мову кнігі Лукаша Кубяка «Святая Імша. 100 пытанняў і адказаў», у якой на падставе Святога Пісання, асноўных дакументаў Касцёла, шматлікіх крыніц па гісторыі літургічных абрадаў, а таксама каментарыяў айцоў Касцёла і святых аўтар тлумачыць тэалагічны сэнс і значэнне літургічных абрадаў і сімвалаў, літургічнага начыння і іншых сакральных прадметаў і малітваў.

Абноўлена 03.06.2026 23:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.