Пошук

04.05.2021 14:18   Паводле: deon.pl / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Фота: L’Osservatore Romano

Гвінейскі кардынал Рабэр Сара ужо не зможа абвясціць пра выбар новага Папы. Такі вынік зменаў, прынятых 3 мая падчас кансісторыя ў Ватыкане.

Да гэтага часу, як адзначаецца на партале deon.pl, кардынал Рабэр Сара быў найстарэйшым кардыналам-дыяканам ва ўзросце да 80 гадоў, а таму меў права ўдзельнічаць у магчымым канклаве, і менавіта яму б належала права абвясціць традыцыйную формулу Habemus papam (у нас ёсць Папа) сабраным на плошчы Святога Пятра вернікам.

3 мая падчас кансісторыя ў Ватыкане кардынал Сара быў узведзены ў ранг кардынала-прэзбітэра разам з сямю іншымі кардыналамі-дыяканамі з Рымскай курыі — Рэймандам Лео Бёркам, Куртам Кохам, Маўро П’ячэнца, Джанфранко Равазі, Вальтэрам Брандмюлерам, Франчэско Мантэрызі і Анджэло Амато.

Кардынал Рабэр Сара да 20 лютага 2021 года з’яўляўся прэфектам Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.

На сёння найстарэйшым кардыналам-дыяканам і ўдзельнікам магчымага канклава з’яўляецца італьянскі кардынал Джузэпэ Бэртэла, кіраўнік Губернатарату дзяржавы Ватыкан. Менавіта яму будзе належаць права абвяшчэння абранага Папы.

У калегіі кардыналы размеркаваны па трох ступенях — біскупскай, прэзбітэрскай і дыяканскай — і свабодна абіраюцца Папам з ліку духоўных асобаў, якія прынялі прэзбітэрскае пасвячэнне. Узначальвае Калегію кардыналаў дэкан. Калегіяльнай дзейнасцю кардыналы дапамагаюць Найвышэйшаму Пастыру Касцёла ў звычайных і надзвычайных Кансісторыях.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.