
8 мая, на другі дзень канклава, падчас 4-а галасавання кардыналы выбаршчыкі абралі новага Папу, якім стаў амерыканскі кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост. З балкона ватыканскай Базылікі Святога Пятра было абвешчана, што новы Пантыфік абраў сабе імя Леў XIV. З нагоды абрання Папы Льва XIV на Youtube-канале «Радыё Марыя Беларусь» з'явілася інтэрв'ю, якое правяла вядучая Вікторыя Кароль-Маўчанская з арцыбіскупам эмэрытам Тадэвушам Кандрусевічам на тэму новага пантыфікату.
Папа Леў XIV у сваіх прамовах выразна падкрэсліваў, што выбар ім новага імені звязаны з асобай яго папярэдніка — Папы Льва XIII (гады пантыфікату 1878-1903), — які упершыню ўзняў тагачасныя сацыяльныя праблемы ў энцыкліцы Rerum novarum («Пра новыя рэчы»). За гэта Пантыфіка называлі «рабочым» або «працоўным» Папам.
Што вядома пра сённяшняга новага Папу? Якім яго бачаць кансэкраваныя асобы? Калі і як арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пазнаёміўся з генеральным настаяцелем Ордэна аўгустынцаў Робертам Прэвостам? Чаму на гербе новага Папы змешчаны лілея, Біблія і сэрца? Што значыць яго дэвіз? Якія выклікі час ставіць перад новым кіраўніком сусветнага Касцёла? Арцыбіскуп Кандрусевіч адказвае на гэтыя і іншыя пытанні і расказвае пра Папу Льва XIV у відэаінтэрв'ю, змешчаным ніжэй.