Пошук

22.02.2021 10:59   Паводле: Vatican News
Фота: Bohumil Petrik / CNA

Папа Францішак прыняў адстаўку кардынала Рабэра Сара з пасады прэфекта Кангрэгацыі Божага культу і Дысцыпліны сакрамэнтаў. 20 лютага пра гэта са спасылкай на прэс-службу Святога Пасаду паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

15 чэрвеня мінулага года кардынал Сара дасягнуў 75-гадовага ўзросту і згодна з нормамі кананічнага права падаў просьбу аб адстаўцы.

Пасада прэфекта кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пакуль застаецца вакантнай.

Рабэр Сара нарадзіўся ў 1945 г. у Гвінеі. Прэзітэрскае пасвячэнне прыняў у 1969 г. Праз дзесяць гадоў стаў арцыбіскупам роднай архідыяцэзіі Канакры. У 2001 г. быў прызначаны сакратаром Кангрэгацыі евангелізацыі народаў. У 2010 г. стаў старшынёй Папскай рады Cor Unum, а ў 2014 г. — прэфектам Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.