Пошук

06.08.2020 10:40   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Анастасія Грышан / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Wyborcza

У абставінах пандэміі Папа Францішак зрабіў учынак міласэрнасці на карысць найбольш патрабуючых. Па асабістай просьбе Пантыфіка фонд Popolorum Progressio зацвердзіў 138 дабрачынных праектаў, мэта якіх — змякчэнне наступстваў пандэміі каранавірусу ў Лацінскай Амерыцы і на Карыбах.

Як паведамляе польская рэдакцыя парталу Vatican News, да гэтай лічбы трэба дадаць яшчэ 30 праектаў, якія ўжо дзейнічаюць.

У цэлым дапамога паступіць у 23 краіны.

Было вырашана дапамагчы рэгіёнам, якія асабліва пацярпелі ад каранавірусу. Гэтая дапамога павінна быць бачным знакам любові Папы, а таксама заклікам і натхненнем для ўсіх хрысціянаў і людзей добрай волі, каб яны не заставаліся абыякавымі, а ўключаліся ў дапамогу патрабуючым.

На супольнай сустрэчы ватыканскай камісіі па COVID-19 i фонду Popolorum Progressio таксама ўпершыню прысутнічаў прадстаўнік каталіцкай арганізацыі Manos Unidas («Злучаныя рукі»), якая ўключыцца ў дабрачынную дзейнасць Папы і дапаможа каардынаваць яе ў краінах Лацінскай Амерыкі.

Фонд Popolorum Progressio для Лацінскай Амерыкі быў заснаваны ў 1992 г. па просьбе Яна Паўла ІІ у сувязі з 500-годдзем пачатку евангелізацыі Амерыкі.

У супрацоўніцтве з епіскапатам Італіі фонд падтрымлівае развіццё вясковых супольнасцяў, індзейцаў і карэнных народаў.

Праз распачатую справу міласэрнасці яго дзейнасць стане таксама знакам блізкасці Папы з найбольш патрабуючымі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.