Пошук

29.07.2020 14:47   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Анастасія Грышан / Catholic.by
Фота opoka.news

Крызіс, выкліканы каранавірусам, прывёў да таго, што ў многіх краінах Лацінскай Амерыкі пачала паглыбляцца праблема голаду.

«Цэны растуць. Людзі не маюць працы і ніякіх запасаў. Без знешняй дапамогі голад збярэ больш ахвяраў, чым смяротная пандэмія», — прыводзіць польская рэдакцыя парталу Vatican News словы Марыі Вітторыі Рава, якая ўзначальвае фонд, што на працягу многіх гадоў дапамагае ў гэтым рэгіёне асабліва сіротам і дзецям з інваліднасцю.

Лацінская Амерыка і Карыбы — рэгіён, дзе каранавірус распаўсюджваецца найбольш хутка. На сённяшні дзень гаворка ідзе ўжо пра больш чым чатыры мільёны заражаных.

Самая драматычная сітуацыя ў Бразіліі, Мексіцы і Перу.

«У дамах, дзе мы апякуемся дзецьмі ў Нікарагуа, пачынае не хапаць прадуктаў харчавання, а іх набыццё — гэта штосьці падобнае да цуду. Падобная сітуацыя ў Гандурасе. Ахоўныя сродкі практычна немагчыма набыць», — сказала суразмоўца Vatican News.

«У краінах Лацінскай Амерыкі, дзе мы дзейнічаем, шпіталі перажываюць велізарныя цяжкасці, не хапае не толькі лекаў, але і ахоўных сродкаў. Сітуацыя драматычная, бо вельмі цяжка здабыць нават ваду для мыцця рук, — адзначыла кіраўніца фонду. — Мы стараемся ахапіць дапамогай як дзяцей, так і іншых патрабуючых на тэрыторыі, дзе мы дзейнічаем». «Школы закрыліся, і гэта прывяло да таго, што дзеці страцілі не толькі магчымасць вучыцца, але найперш асноўную медыцынскую апеку і адзіны пасілак, які там атрымлівалі. Гэта значна паглыбіла цярпенні сем’яў і дзяцей», — дадала яна.

Прадстаўніца фонду звяртаецца да людзей добрай волі з заахвочваннем падтрымаць дабрачынную дзейнасць:

«Для многіх з нас гэта кошт штодзённай кавы, што ў Лацінскай Амерыцы перакладаецца на чыёсьці жыццё або смерць.

Створым гэты мост любові для церпячых дзяцей. Сёння яны вядуць сапраўды неверагодна цяжкае змаганне за жыццё».

Абноўлена 29.07.2020 14:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа