Пошук

27.10.2026 16:36   Catholic.by

Рэлігійная арганізацыя «Дабрачынная каталіцкая рэлігійная місія Карытас Гродзенскай дыяцэзіі» разам з Міжнароднай грамадскай арганізацыяй «SOS-Дзіцячыя вёскі» распачала рэалізацыю дабрачыннага праекта «VIBES для моладзі», які дапамагае маладым людзям выбраць прафесію і знайсці працу.

Праект накіраваны на падтрымку юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 15 да 31 года, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі (беспрацоўе, нізкі даход, праблемы ў сям’і ці цяжкія захворванні), а таксама студэнтаў.

Праект мае на мэце дапамагчы маладым людзям у прафесійным самавызначэнні, пошуку працы, атрыманні сучасных навыкаў і падрыхтоўцы да самастойнага жыцця.

Удзельнікі праекта могуць атрымаць на бязвыплатнай аснове:

  • навучанне па трэнінгавай праграме «Жыццёвыя навыкі і працаўладкаванне»;
  • прафарыентацыйныя кансультацыі і дыягностыку здольнасцей;
  • дапамогу ў падрыхтоўцы рэзюме, пошуку вакансій і падрыхтоўцы да самастойнага працаўладкавання;
  • прафесійнае навучанне (курсы, павышэнне кваліфікацыі і інш.);
  • інструменты для распачацця працы ў сферы паслуг (пры неабходнасці);
  • псіхалагічную і педагагічную падтрымку.

Праект рэалізуецца ў Гродне і Гродзенскай вобласці з верасня 2026 года па чэрвень 2029 года.
Галоўныя мэты праекта «VIBES для моладзі»:

  • Прафарыентацыя (дапамога ў вызначэнні прафесійнага шляху і выбары будучай спецыяльнасці);
  • Навучанне (набыццё прафесійных і жыццёвых навыкаў);
  • Працаўладкаванне (садзейнічанне ў пошуку працы, паляпшэнні матэрыяльнага становішча).

Водгукі ўдзельнікаў праекта

Вера Адынец:

Дзякуючы праекту «VIBES для моладзі» я атрымала веды і навыкі, каб рэалізавацца ў напрамку, які мяне цікавіць. Я даведалася — у тэорыі і на практыцы — як выглядае афармленне і вядзенне самазанятасці. Акрамя таго, атрымала велізарную матэрыяльную падтрымку. Для мяне быў набыты каверлок і іншыя швейныя прылады. Такім чынам, праз удзел у праекце я здабыла выдатныя ўмовы для старту сваёй справы, магчымасці для незалежнага развіцця ў гэтым напрамку і рэальную прафесію, якая можа забяспечваць мяне фінансава.

Ліна Аўсейчык:

Удзел у праекце «VIBES для моладзі» сапраўды змяніў маё жыццё. Я змагла знайсці апору, раскрыць свой патэнцыял і справіцца як з унутранымі праблемамі, так і з матэрыяльнымі. Праект даў мне канкрэтныя інструменты для самарэалізацыі ў выбранай прафесіі. Я таксама навучылася спраўляцца са стрэсам і зразумела, што мае праблемы — гэта не тупік, а кропка росту. Прыняла, што прасіць дапамогі — гэта не пра слабасць, а пра сілу. Мы самі будуем сваё жыццё, і ад нас залежыць, якой яна будзе.

Як стаць удзельнікам?

Падаць заяўку на ўдзел у праекце можна па тэлефоне: +375 (29) 256-85-48  або праз электронную пошту: caritasgrodno@yandex.by.

Адрас: г. Гродна, вул. К. Маркса, 4.

Запрашаецца моладзь, якая шукае новыя магчымасці, падтрымку і шлях да прафесійнага росту.

Абноўлена 27.10.2026 16:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.