Пошук

15.01.2024 10:20   Відэа: с. Вікторыя Галуза / Catholic.by

13 студзеня ў сеціве быў размешчаны кліп каляднай песні «Спыніцца на момант» у выкананні дзіцячага гурта «Анёлы» з парафіі Святога Духа, што ў гродзенскім мікрараёне Альшанка.

У чарговым кліпе маленькія выканаўцы з парафіяльнага гурта пад кіраўніцтвам сястры Вікторыі Галузы CSSH спяваюць пра цуд Божага Нараджэння.

«Дзіцятка тут, Ён сярод нас», — абвяшчаюць навіну аб нараджэнні Збаўцы маленькія выканаўцы з гродзенскай парафіі Святога Духа, пробашчам якой з’яўляецца ксёндз канонік Павел Салабуда.

Удзельнікі гурта «Анёлы» разам з сястрой Вікторыяй просяць усіх неабыякавых падзяліцца відэа, каб як мага больш людзей па ўсёй Беларусі пачулі радасную вестку: «Свет увесь у захапленні глядзіць, як цяпер Бог нарадзіўся, каб радасць даць табе».

Абноўлена 15.01.2024 12:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця