15 чэрвеня ў сеціве быў апублікаваны музычны кліп, запісаны дзецьмі з парафіі Святога Духа, што ў гродзенскаім мікрараёне Альшанка, і за выходныя сабраў сотні праглядаў.
Маленькія выканаўцы з парафіяльнага гурта «Анёлы» пад кіраўніцтвам сястры Вікторыі Галузы CSSH спяваюць пра тое, як важна захаваць той духоўны скарб, які мае кожны з нас ад Бога.
«Трымай, што маеш! І хай цябе ў дарозе перашкоды не пужаюць», — заклікаюць у сваім кліпе дзеці з гродзенскай парафіі Святога Духа, пробашчам якой з’яўляецца ксёндз канонік Павел Салабуда.
Маленькія вернікі разам з сястрой Вікторыяй просяць усіх неабыякавых падзяліцца відэа, каб гэты заклік маглі пачуць як мага больш іх аднагодкаў па ўсёй Беларусі: «Тое, што даў Бог, ты не згубі!»