Пошук

08.01.2019 14:02   Catholic.by

8 студзеня прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь паведаміла пра тое, што сярод узнагароджаных прэміяй «За духоўнае адраджэнне» па выніках мінулага года ёсць таксама прадстаўнікі мясцовага Касцёла.

Як паведаміла інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прысудзіў традыцыйныя штогадовыя прэміі «За духоўнае адраджэнне», а таксама спецыяльныя прэміі дзеячам навукі і мастацтва, падпісаўшы адпаведныя ўказы.

Па выніках 2018 г. былі прысуджаны чатыры прэміі «За духоўнае адраджэнне». Імі адзначаны працоўныя калектывы і прадстаўнікі рэлігійных аб’яднанняў за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы, паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Сярод іншых, прэмія была прысуджана калектывам Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла камісіі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі за пераклад з арыгінальных моваў і выданне кніг Новага Запавету на беларускай мове, што спрыяе ўзбагачэнню духоўнай спадчыны.

Уручэнне прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва адбудзецца 9 студзеня ў Палацы Рэспублікі ў Мінску.

Абноўлена 09.01.2019 13:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця