Пошук

13.12.2018 11:12   Catholic.by

12 снежня новапрэзбітэры кс. Раман Вайцяховіч, кс. Эрнэст Мікалайчык і кс. Андрэй Каўшук у капліцы Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі цэлебравалі прыміцыйную св. Імшу і ўдзялілі прыміцыйнае благаслаўленне семінарыстам і фарматарам.

Першая Эўхарыстыя, цэлебраваная ў капліцы alma mater  выпускнікамі, — гэта заўсёды свята для семінарыйнай супольнасці, якая сёлета стала міждыяцэзіяльнай. Пры гэтым рэктар семінарыі кс. Віталь Вайцяхоўскі адзначыў:

«Прыміцыйная Імша ў семінарыйнай капліцы — лагічнае завяршэнне фармацыі».

Узначаліў цэлебрацыю Эўхарыстыі, удзельнікі якой мелі магчымасць атрымаць поўны адпуст, кс. Раман Вайцяховіч, а Божае слова прамовіў кс. Эрнэст Мікалайчык. Напрыканцы св. Імшы маладыя святары ўдзялілі прыміцыйнае благаслаўленне святарам і семінарыстам.

  

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа