Пошук

21.05.2018 12:45   Яўген Амасёнак / Catholic.by

19 мая дыяканы Андрэй Каўшук, Эрнэст Мікалайчык і Раман Вайцяховіч завяршылі апошні этап семінарыйнай фармацыі, якую яны праходзілі на працягу сямі гадоў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Падчас ранішняй святой Імшы, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, дыяканы зрабілі для сябе «рахунак сумлення» адносна таго, як выкарысталі дадзены Богам час на здабыванне ведаў і іншых духоўных каштоўнасцяў.

Біскуп, у сваю чаргу, пажадаў выпускнікам дзень пры дні аднаўляць у сабе першапачатковае прагненне ўзрастаць у святасці і любові да бліжняга, прыкладам свайго жыцця і веры дапамагаць людзям усталёўваць глыбокія адносіны з Богам і працягваць справу, якую даручыў ім Хрыстус.

Дыяканы выказалі ўдзячнасць і пашану ўсім выкладчыкам семінарыі, якія перадалі ім веды і падзяліліся сваім духоўным і жыццёвым вопытам.

Абноўлена 21.05.2018 14:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа