У нядзелю 9 чэрвеня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа у Баранавічах (Пінская дыяцэзія) адбылася прыміцыйная Імша новага святара — Аляксандра Пятліцкага, сэрцаніна, які паходзіць з гэтай парафіяльнай супольнасці.
На ўрачыстасць першай святой Імшы новапавсвячанага прэзбітэра прыбылі прадстаўнікі дыяцэзіі на чале з канцлерам ксяндзом Андрэем Рылкам, які передаў віншаванні ад ардынарыя дыяцэзіі, біскупа Антонія Дзям’янкі, а таксама святары з законніцкай супольнасці сэрцанаў.
Гамілію прамовіў ксёндз Раман Вайцяховіч, які заахвоціў новапрэзбітэра да адвагі на святарскім шляху, сумленнасці ў працы, а перадусім каб чэрпаў сілы з Насвяцейшага Сэрца Збаўцы. Літургію ўпрыгожылі спевам удзельнікі і арганізатары музычнай майстэрні ў Івянцы.
Напрыканцы ўрачыстастай цэлебрацыі ксёндз прыміцыянт удзяліў святарам, кансэкраваным асобам і ўсім вернікам спецыяльнае благаслаўленне, з якім спалучана ласка поўнага адпусту.