Пошук

11.06.2018 15:56   Тэкст: Ілья Лапато / Фота: Kс. Юрый Марціновіч – grodnensis.by / Catholic.by

9 чэрвеня дыякан Андрэй Каўшук прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.

Урачыстасць прайшла ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя.

«Святарства — гэта новы этап, які цалкам зменіць сэнс майго жыцця. У пэўным значэнні гэта сапраўдны духоўны пераварот, — сказаў напярэдадні пасвячэння дк. Андрэй.

Час, праведзены ў семінарыі, быў часам сталення і ўмацавання ў веры. Стала менш эмацыйнасці, я перастаў глядзець на рэчаіснасць праз ружовыя акуляры і больш рэальна ацэньваю сітуацыю. Якой я бачу сваю місію як святара? Быць разам з людзьмі, быць паслухмяным Касцёлу — несці служэнне там, куды мяне накіруе біскуп».

Новапрэзбітэр нарадзіўся 16 лютага 1986 года і паходзіць з парафіі Найсвяцейшай Тройцы і св. Францішка Асізскага ў Свіслачы. Фармацыю да святарства ён праходзіў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, якую скончыў у 2018 г.

Абноўлена 11.06.2018 15:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа