Пошук

26.09.2018 16:21   Паводле: nlb.by

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 25 верасня прэзентавалі кнігу «Арганы Беларусі», якая выйшла ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».

Матэматык, арганіст і складальнік кнігі Аляксандр Бурдзялёў сумесна з фатографам Анатолем Дрыбасам праехалі 13 тысяч кіламетраў у пошуках ацалелых экземпляраў «караля музычных інструментаў».

У выніку было выяўлена і апісана 123 арганы, большасць з якіх у Заходняй Беларусі.

Цяпер у планах складальнікаў размясціць інфармацыю ў інтэрнэце, каб факты можна было дадаваць і абнаўляць.

Паводле слоў дырэктара выдавецтва Уладзіміра Андрыевіча, гэтая кніга — першы падрабязны каталог арганаў у Беларусі. У новай энцыклапедыі можна знайсці навуковыя даследаванні, імёны знакамітых музыкантаў і кампазітараў, арганных майстроў, а таксама тэхнічныя характарыстыкі кожнага з апісаных інструментаў.

Выданне «Арганы Беларусі» — частка серыі «Энцыклапедыя рарытэтаў». Даследаванне заняло амаль год, а сама экспедыцыя працягвалася 39 дзён. Кніга выйшла пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У Польшчы, Літве і Расіі ўжо былі праведзены падобныя даследаванні і выдадзены аналагічныя кнігі. Беларуская частка арганнай гісторыі заставалася найменш вывучанай, бо да гэтага даследавання на гэтую тэму выдавалася толькі праца маэстра Уладзіміра Неўдаха Cantantibus organis, якая ўбачыла свет у выдавецтве «Тэхналогія» амаль 20 гадоў таму.

Абноўлена 26.09.2018 18:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа