Пошук

16.05.2018 14:18   Catholic.by

У касцёле Божага Цела ў Нясвіжы 16 мая падчас пастырскай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылася прэзентацыя апостальскай адгартацыі Святога Айца Францішка «Радуйцеся і весяліцеся» ў перакладзе на беларускую мову.

Па даручэнні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, старшыні Канферэнцыі Біскупаў, беларускае выданне адгартацыі прадставіў кс. кан. д-р Ян Крэміс, старшыня Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ.

Трэцяя апостальская адгартацыя папы Францішка прысвечана разважанням на тэму святасці ў сучасным свеце, якой пагражаюць не толькі такія ерасі, як неапелагіянства і неагнастыцызм, але перадусім д’ябал, які з’яўляецца прычынай зла ў свеце. Зразумець, у чым заключаецца святасць, дапамогуць, на думку Святога Айца, абвешчаныя Езусам благаслаўленні, якім у адгартацыі адведзена асноўнае месца.

Пераклад адгартацыі на беларускую мову здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Адгартацыя выдадзена ў выдавецтве «Pro Christo» пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі.

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў
і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ

Абноўлена 18.05.2018 15:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.