Пошук

05.09.2024 11:41   Тэкст: Таццяна Суслава, Ангеліна Саковіч / Фота: Ангеліна Саковіч / Catholic.by

З 4 па 25 жніўня валанцёры дабрачыннай суполкі Caritas парафіі Божага Цела ў Нясвіжы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) правялі акцыю ў падтрымку шматдзетных сем’яў парафіянаў «Збяром дзяцей у школу разам».

Вернікі нясвіжскай парафіі актыўна ўключыліся ў акцыю: ахвяроўвалі грашовыя сродкі і канцылярскія прыналежнасці.

Ахвяраваныя школьныя прылады былі старанна запакаваныя ў падарункавыя пакеты, для якіх юны выхаванец каталіцкай школы Арцём Суслаў стварыў аўтарскі малюнак, а на сабраныя грашовыя сродкі былі набытыя сертыфікаты ў кнігарню.

Фінал акцыі адбыўся ў Дзень ведаў 1 верасня, калі кожная шматдзетная сям’я атрымала падарунак, а для маленькіх парафіянаў валанцёры Caritas правялі цікавыя інтэрактыўныя гульні, падчас якіх дзеткі актыўна адказвалі на пытанні і атрымлівалі падарункі.

Напрыканцы адбылося благаслаўленне школьнікаў і студэнтаў, а таксама настаўнікаў і выкладчыкаў на новы навучальны год, а пасля ўсіх удзельнікаў акцыі чакаў салодкі стол.

Усе, хто перад новым навучальным годам атрымаў неабходную дапамогу, удзячныя валанцёрам парафіяльнай суполкі Caritas за адкрытае сэрца, падрыхтоўку і рэалізацыю акцыі «Збяром дзяцей у школу разам», а таксама парафіянам за актыўны ўдзел у ёй.

Абноўлена 05.09.2024 11:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа