Пошук

20.12.2017 13:18   Catholic.by
фота Віталія Палінеўскага

19 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла прэзентацыя рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету. Кніга стала першым поўным рыма-каталіцкім выданнем Новага Запавету на беларускай мове.

«Чаму для нас гэтая падзея такая радасная? Ёсць шмат прычын. Нядаўна я даведаўся пра адну студэнтку, якая рыхтавала рэферат на тэму чалавечых каштоўнасцяў. Са здзіўленнем яна канстатавала, што ёй лягчэй было выказаць свае думкі на гэтую тэму па-беларуску», — адзначыў арцыбіскуп Пінтэр.

«Іншы чалавек, які шмат гадоў працаваў за мяжой, расказваў мне, што, хоць ужо думаў на мове той краіны, але з Богам у малітве спантанна размаўляў па-беларуску», — дадаў іерарх.

Паводле слоў іерарха, гэтыя гісторыі наводзяць на думку, што ў глыбіні душы чалавека ёсць штосьці такое, што можна акрэсліць словамі «роднае, сваё, блізкае»:

«Бог, які стаўся чалавекам — адным з нас, дае пазнаць Сябе ў Бібліі праз людскія словы: родныя, цёплыя, блізкія. Няхай гэтая кніга прынясе ў вашыя дамы, у вашыя сем’і, у вашыя сэрцы Супакой, Радасць, Праўду, Згоду — усё тое, чаго так прагне чалавечае сэрца», — пажадаў прысутным Апостальскі Нунцый.

Абноўлена 20.12.2017 13:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця