Пошук

20.12.2017 11:23   Catholic.by

Фота Віталія Палінеўскага

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 19 снежня 2017 г.

Глыбокапаважаныя Вашы Эксцэленцыі,
шаноўныя спадары і спадарыні!

Гаворыцца, што, калі мы падзелімся з кімсьці сваім цярпеннем, то яно становіцца ўдвая меншым, а калі падзелімся радасцю, то яна адпаведна памнажаецца. Каталіцкі Касцёл у Беларусі прагне падзяліцца з усімі сваёю радасцю: першым афіцыйным выданнем Новага Запавету на беларускай мове.

Чаму для нас гэтая падзея такая радасная? Ёсць шмат прычын. Але сёння я б хацеў падзяліцца з вамі адной рэфлексіяй.

Зусім нядаўна я даведаўся пра адну студэнтку, якая расказала, што павінна была падрыхтаваць рэферат на тэму чалавечых каштоўнасцяў. І калі рыхтавалася да рэферату, са здзіўленнем канстатавала, што ёй лягчэй было выказаць свае думкі на гэтую тэму па-беларуску. І так зрабіла.

А іншым разам адна асоба, якая шмат гадоў працавала за мяжой, мне расказвала, што, хоць ужо думала на мове той краіны, але з Богам у малітве спантанна размаўляла па-беларуску.

Адзін і другі вопыт наводзіць на думку, што ў глыбіні душы чалавека ёсць штосьці такое, што можна акрэсліць словамі “роднае, сваё, блізкае”. І мы верым, што Бог, які стаўся чалавекам – адным з нас, дае пазнаць Сябе ў Бібліі праз людскія словы: родныя, цёплыя, блізкія.

Глыбокапаважаныя Вашы Эксцэленцыі, шаноўныя спадары і спадарыні! Дарагія сябры!

Дазвольце мне пажадаць вам перажыць гэты цудоўны вопыт: пачуць у душы дотык блізкага, ласкавага, роднага Слова Хрыста. Няхай гэтая кніга прынясе ў вашыя дамы, у вашыя сем’і, у вашыя сэрцы Супакой, Радасць, Праўду, Згоду – усё тое, чаго так прагне чалавечае сэрца.

Вялікі дзякуй за ўвагу!

Абноўлена 20.12.2017 13:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.