Пошук


21 верасня ў мінскай архікатэдры прайшла першая пасля летняга перапынку пастырская сустрэча з удзелам святароў і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Гэты дзень душпастыры, законнікі і законніцы па традыцыі правялі на супольнай малітве, а таксама сустрэліся з іерархамі архідыяцэзіі.

Падчас аб’яў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў прысутным за пастырскую працу ў парафіях летам, за арганізацыю для дзяцей канікулаў з Богам і парафіяды, музычнай майстэрні і Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы.

З нагоды распачацця новага навучальнага і катэхетычнага года арцыпастыр заклікаў святароў выкарыстоўваць дапамогу свецкіх катэхетаў, якіх рыхтуе Мінскі тэалагічны каледж і многія з якіх ужо плённа вядуць заняткі па рэлігіі пры парафіях. «Прыйшоў час адмовіцца ад стэрэатыпу, што катэхізатарамі могуць быць толькі духоўныя асобы», — дадаў Мітрапаліт Кандрусевіч.                 

Арцыпастыр таксама звярнуў увагу на патрабаванні Кананічнага права адносна запаўнення нарачонымі адпаведнага пратаколу перад заключэннем сакрамэнту сужэнства. «Гэта не фармальнасць, а юрыдычны дакумент, наяўнасці якога патрабуе Касцёл», — падкрэсліў іерарх.

Іншыя аб’явы:

Наступная сустрэча для душпастыраў Мінскай вобласці пройдзе 26 кастрычніка ў Свіры, для магілёўскага рэгіёну — 25 кастрычніка ў Горках, парафія Маці Божай Бялыніцкай, у 11.00.

Абноўлена 22.09.2017 09:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця