Пошук

30.08.2017 15:53   Catholic.by

Кожную нядзелю верасня католікі Магілёва будуць чытаць Евангелле паводле святога Марка і дзяліцца Божым словам. Акцыя прымеркавана да 500-годдзя выдання Святога Пісання на беларускай мове.

«Магілёўскія чытанні Бібліі» будуць праходзіць кожную нядзелю верасня (3 верасня, 10 верасня, 17 верасня, 24 верасня) з 19.45 да 20.45 у зале Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў па вул. Камсамольская, 12.

Да ўдзелу ў гэтай акцыі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці, заахвочвае католікаў і запрашае далучыцца прадстаўнікоў усіх хрысціянскіх канфесій, асабліва духавенства і вернікаў Праваслаўнай Царквы, пратэстанцкіх пастыраў разам з вернікамі, каб разам, будучы аб'яднанымі Божым словам, несці евангельскія каштоўнасці сучаснаму чалавеку.

Абноўлена 30.08.2017 16:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа