Пошук

09.10.2017 10:07   Catholic.by
1 ліпеня 2017 г. Будслаў. Фота Аляксандры Шчыглінскай

15 кастрычніка фігура Маці Божай Фацімскай вернецца ў мінскую архікатэдру — святыню, з якой год таму 16 кастрычніка распачыналася яе перэгрынацыя па парафіях архідыяцэзіі.

У катэдры фігура будзе змешчана ў бочным алтары, адмыслова змайстраваным да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў.

Праграма апошняга дня перэгрынацыі:

  • 11.00 — святая Імша ў касцёле свв. Сымона і Алены
  • Працэсія з фігурай ад Чырвонага касцёла да архікатэдры
  • 13.00 — святая Імша на заканчэнне юбілейнага года фацімскіх аб’яўленняў

Фігура Фацімскай Панны, благаслаўлёная Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам у Фаціме 4 кастрычніка 2016 г., прыбыла ў Беларусь 13 кастрычніка з нагоды святкавання 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.

Красавік 2017 г. Перэгрынацыя фігуры ў Багданаве. Фота Марыны Валасар

За год свайго падарожжа фігура наведала больш за 120 парафій толькі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Перэгрынацыя была арганізавана ва ўсіх дыяцэзіях Беларусі.

Абноўлена 09.10.2017 16:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.