Пасля інтэграцыйнай сустрэчы моладзі ў Мінску, якая адбылася 26 верасня, быў прадстаўлены план мерапрыемстваў сталічнага душпастырства моладзі на 2024/2025 катэхетычны год..
Больш падрабязна пра кожнае мерапрыемства будзе паведамляцца на каталіцкіх рэсурсах.
- 24 кастрычніка 2024 – агульная катэхэза для моладзі Мінска
- 23 лістапада 2024 – моладзевы форум
- З 3 снежня 2024 – моладзевыя Рараты ў мінскай катэдры (па аўторках у 6.30)
- 14–15 снежня 2024 – адвэнтавае чуванне моладзі
- 16 студзеня 2025 – агульная катэхэза для моладзі Мінска
- 20 лютага 2025 – агульная катэхэза для моладзі Мінска
- 13 сакавіка 2025 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту для моладзі Мінска
- 5–6 красавіка 2025 – велікапоснае чуванне моладзі
- 31 мая 2025 – інтэграцыйная сустрэча моладзі на заканчэнне навучальнага года
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 (29) 357 15 86 — кс. Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Увага! У пададзеным плане магчымыя змены і ўдакладненні.