Пошук

17.07.2024 15:35   Фота: Юля Літвінковіч, Ірэна Ахрамовіч / Вк / Hudahaj / Catholic.by

16 ліпеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) адзначылі адпустовую ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль.

У святкаванні бралі ўдзел тутэйшыя вернікі і госці, якія ў гэты дзень наведалі Гудагайскі санктуарый.

Раніцай у святыні малілася моладзь з Мінска на чале са сваім душпастырам ксяндзом Андрэем Бураком.

Увечары ў цэлебрацыі святой Імшы ўзяў удзел пробашч парафіі святога Арханёла Міхала ў Лужках (Віцебская дыяцэзія, Мёрскі дэканат) ксёндз Ян Кароткін.

Пасля Эўхарыстыі святар благаславіў фігуру анёла, усталяваную непадалёк ад гудагайскай святыні.

Урачыстасць Маці Божай Шкаплернай стала ў Гудагаі падвойным святам. Удзельнікі ўрачыстых набажэнстваў віншавалі з днём нараджэння пробашча парафіі і кусташа Гудагайскага санктуарыя айца Аркадзя Куляху OCD.

У бліжэйшыя выходныя тут пройдзе дыяцэзіяльны фэст на ўшанаванне Маці Божай Шкаплернай, у якім возьмуць удзел іерархі Касцёла на Беларусі.

 

Абноўлена 17.07.2024 15:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця