![](/3/images/news/2023/01/2023-01-06-l_sapel_12.jpg)
4 студзеня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч узначаліў цэлебрацыю пахавальнай святой Імшы па спачылай Леакадзіі Сапель, маме святой памяці ксяндза Міхала Сапеля і бабулі ксяндза Аляксандра Сапеля SDS.
Як паведамляецца на сайце Браслаўскага санктуарыя Waladarka.by, у сваім пастырскім слове біскуп Буткевіч нагадаў прысутным словы з Евангелля: «Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; Ён уваскрос».
Іерарх падкрэсліў веру і вернасць Богу спачылай Леакадзіі, якая ў цяжкія часы пераследу веры клапацілася пра хрысціянскае выхаванне сваіх дзяцей і ўнукаў.
На пахавальную святую Імшу прыйшлі памаліцца і развітацца з памерлай яе родныя і блізкія, а таксама сёстры Эўхарысткі і вернікі браслаўскай парафіі.
![](/3/images/news/2023/01/2023-01-06-l_sapel_4.jpg)
Леакадзія Сапель адышла ў вечнасць 3 студзеня на 91-м годзе жыцця.
Яна была пахаваная на старых могілках у Браславе, побач са сваім мужам Канстанцінам і памерлым крыху больш за год таму сынам, ксяндзом Міхалам Сапелем, першым пробашчам адроджанай Залатагорскай парафіі ў Мінску.
Пахавальныя абрады на могілках правёў біскуп Алег Буткевіч. Іерарх таксама паходзіць з Браслава і добра асабіста ведаў спачылую і яе сям’ю, з якой у двух пакаленнях выйшла два святарскія пакліканні.
![](/3/images/previews/news/2023/01/s-2023-01-06-l_sapel_3.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/s-2023-01-06-l_sapel_1.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/s-2023-01-06-l_sapel_2.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/s-2023-01-06-l_sapel_7.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/s-2023-01-06-l_sapel_8.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/s-2023-01-06-l_sapel_6.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/s-2023-01-06-l_sapel_4.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/s-2023-01-06-l_sapel_10.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/s-2023-01-06-l_sapel_12.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/s-2023-01-06-l_sapel_13.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/2023-01-06-l_sapel_3.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/2023-01-06-l_sapel_1.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/2023-01-06-l_sapel_2.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/2023-01-06-l_sapel_7.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/2023-01-06-l_sapel_8.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/2023-01-06-l_sapel_6.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/2023-01-06-l_sapel_4.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/2023-01-06-l_sapel_10.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/2023-01-06-l_sapel_12.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/2023-01-06-l_sapel_13.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)