3 студзеня на 91-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Леакадзія Сапель, мама святой памяці ксяндза Міхала Сапеля, першага пробашча адроджанай Залатагорскай парафіі ў Мінску, бабуля ксяндза Аляксандра Сапеля SDS.
Мама спачылага святара перажыла яго крыху больш як на год. Адзін з яе ўнукаў, ксёндз Аляксандр Сапель, з’яўляецца святаром у законніцкай супольнасці сальватарыянаў.
Пахаванне спачылай Леакадзіі адбудзецца ў сераду 4 студзеня ў Браславе.
Апоўдні, а 12-й гадзіне, будзе цэлебравацца пахавальная святая Імша ў браслаўскім касцёле Нараджэння Маці Божай. А 13-й гадзіне — пахаванне на старых гарадскіх могілках у Браславе.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…