Пошук

30.12.2022 07:27   ave-maria.by / Catholic.by
Фота ave-maria.b

У снежні выйшаў у свет новы, апошні ў гэтым годзе, нумар квартальніка «Наша вера» (№ 4 (102) 2022), аўтары якога — мастацтвазнаўцы, гісторыкі, паэты, мастакі і літаратуразнаўцы.

Анонс новага нумару змешчаны на сайце часопіса «Ave Maria».

«Каб напісаць Евангелле паводле свайго жыцця…» — так называецца інтэрв’ю з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Юзафам Станеўскім, якое падрыхтавала галоўны рэдактар часопіса пісьменніца Крыстына Лялько.

Рэстаўратар Ігар Сурмачэўскі прапануе ўвазе чытачоў артыкул «Аздабленне іконы Будслаўскай Багародзіцы ў 1632–1783 гг.» (працяг матэрыялу).

Тэрэcа Клімовіч з польскай мовы пераклала для часопіса інтэрв’ю «Любоў і служэнне» з айцом Станіславам Памыкалам, езуітам, які больш за дзесяць гадоў нёс служэнне ў Беларусі, а ў верасні адышоў у вечнасць.

Алесь Сімакоў у артыкуле «„Індзейская справа“ ў пытаннях і адказах» гаворыць пра адлюстраванне тэмы каталіцкіх місій сярод індзейцаў у даследчай перапісцы.

У рубрыцы «Постаці» змешчана эсэ гісторыка-архівіста Андрэя Шпунта «Місіянер» пра актыўную місіянерскую дзейнасць айца Юзафа Аўлачымскага ОР.

Пісьменнік Франц Сіўко прапануе ўвазе чытачоў артыкул «Праблема нацыянальнай самаідэнтыфікацыі католікаў паўночна-ўсходняй Віцебшчыны».

Светлай памяці Яна Чыквіна прысвечана развітальнае слова «Сляды на першым снезе…» Аксаны Данільчык.

Да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы Алены Васілевіч друкуецца яе абразок «Вяртанне».

Маладая беларуская даследчыца Паліна Грыб у эсэ «Ці вартае ХХІ стагоддзе Францыска Скарыны?» разважае пра спектакль «Кар’ера доктара Раўса», які ідзе на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў Мінску.

85-годдзю з дня нараджэння гродзенскай паэткі Дануты Бічэль прысвечаны артыкул літаратуразнаўцы Анатоля Брусевіча «Прастора праўдзівага слова».

У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы Аксаны Данільчык.

У рубрыцы «Проза» друкуецца цікавае апавяданне паэта Леаніда Дранько-Майсюка «Самсон, Панчыха і Сівачок».

Літаратуразнаўца Ірына Багдановіч у артыкуле «Хай табе песні складаць дапаможа Зоф’я святая!» піша пра творчасць Зоф’і Манькоўскай як спадкаемніцы паэтычнай лютні Уладзіслава Сыракомлі.

Паліна Грыб у нататцы «Таямніцы жаночага роду» апавядае пра выставу «Жаночы род», якая экспанавалася ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску.

Набыць новы нумар часопіса «Наша вера» можна ў парафіяльных кіёсках.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.