Пошук

26.11.2024 09:09   Catholic.by
Уручэнне Казіміру Свёнтку кардынальскага берэта на Кансісторыі 26 лістапада 1994 г. Архіўнае фота

Тры дзесяцігоддзі таму, 26 лістапада 1994 года, адбылася гістарычная падзея: Папа Ян Павел ІІ менаваў тагачаснага арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага і Апостальскага адміністратара Пінскай дыяцэзіі Казіміра Свёнтка першым кардыналам у сучаснай гісторыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Падчас менавання, звяртаючыся да Казіміра Свёнтка, Папа Ян Павел ІІ, у прыватнасці, сказаў: «З вялікаю радасцю і ўзрушэннем вітаю Вашу Эмінэнцыю з нагоды ўзвышэння Вас да кардынальскае годнасці. Таксама ад усяго сэрца вітаю ўмілаваны Касцёл на Беларусі.

Як жа блізкі мне гэты Касцёл, які так шмат у апошнія дзесяцігоддзі выпакутаваў дзеля Хрыстовага Імя! Сваёю думкаю ахопліваю ў гэтую хвіліну ўсіх святароў і ўсіх свецкіх асобаў, якія за вернае трыванне пры Хрыстовым Евангеллі былі асуджаныя таталітарным рэжымам на вялікія цярпенні, прыніжэнні і пераследаванні.

Многія з іх страцілі жыццё ў канцэнтрацыйных лагерах у Сібіры, асуджаныя на працу ў нечалавечых умовах; колькі ж ёсць такіх, пра чый лёс ведае толькі Бог.

Ваша Эмінэнцыя належыць менавіта да гэтых нястомных абаронцаў хрысціянскай веры. Я ўдзячны Вашай Эмінэнцыі за ўсё тое, што Вы зрабілі і надалей робіце для Божага люду, на чале якога паставіў Вас Пан Бог», — сказаў Святы Айцец Ян Павел ІІ.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця