Пошук

04.09.2022 11:06   Catholic.by

Супольнасць айцоў езуітаў у Беларусі са смуткам паведамляе, што 3 верасня ў езуіцкім калегіюме ў Варшаве на 73-м годзе жыцця адышоў у вечнасць айцец Станіслаў Памыкала SІ.

Кароткі жыццярыс спачылага, які больш за дзесяць гадоў нёс служэнне ў Беларусі, падаецца на сайце польскіх езуітаў jezuici.pl.

Станіслаў Памыкала нарадзіўся 4 студзеня 1950 года.

30 ліпеня 1965 года ўступіў у Таварыства Езуса (ордэн езуітаў).

Пасля навіцыяту з 1970 па 1973 год вывучаў філасофію ў Кракаве, а потым праходзіў апостальскую практыку ў польскім езуіцкім выдавецтве WAM. У 1974–1979 гадах вывучаў тэалогію ў Варшаве. Святарскае пасвячэнне прыняў 30 ліпеня 1977 года.

Пасля гэтага распачаў працу ў Польскай секцыі Ватыканскага радыё ў Рыме. Трэцюю прабацыю (выпрабавальны тэрмін у езуіцкай манаскай фармацыі) праходзіў у 1982–1983 гадах у Францыі. Канчатковыя манаскія абяцанні даў 22 красавіка 1985 года.

Быў звязаны з супольнасцямі нэакатэхумэнату, у якіх шмат гадоў нёс душпастырскае служэнне. Праз год пасля заканчэння працы на Ватыканскім радыё ў 1991 годзе быў скіраваны ў Навасібірск, дзе яшчэ праз год стаў членам Незалежнага Расійскага рэгіёна Таварыства Езуса.

У апошняе дзесяцігоддзе нёс служэнне ў Беларусі, на тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі.

З 2011 па 2014 год быў душпастырам у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім, а з 2014 года — у парафіі святога Уладзіслава ў Віцебску.

У апошні час змагаўся з анкалагічным захворваннем. Адышоў у вечнасць, прысвяціўшы 57 гадоў жыцця Таварыству Езуса і 45 гадоў святарскаму служэнню.

Пахаванне спачылага айца Станіслава Памыкалы SI адбудзецца ў пятніцу 9 верасня.

  • 11.00 — пахавальная святая Імша ў Нацыянальным санктуарыі святога Андрэя Баболі ў Варшаве (вул. Ракавецкая, 61);
  • 13.00 — пахаванне на варшаўскіх могілках Старыя Павонзкі (4-я брама).

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 05.09.2022 17:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа