Рымскі Пантыфікал «Парадак пасвячэння касцёла і алтара», перакладзены на беларускую мову Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў i афіцыйных дакументаў Касцёла Kaмicii Божага Культу i Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ, быў ухвалены i дастасаваны для дыяцэзій на Беларусі Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 77-м Пленарным пасяджэнні 27 лютага 2020 года, а затым зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу i Дысцыпліны Сакрамэнтаў 12 мая 2021 года (Prot. N. 236/20).
Старшыня Канферэцыі Біскупаў дэкрэтам № 24/Р/2022/06 ад 19 мая 2022 года абавязвае карыстацца дадзенай літургічнай кнігай пры кожнай цэлебрацыі пасвячэння алтара або касцёла, якое здяйсняецца на беларускай мове, ва ўсіх дыяцэзіях на Беларусі.
Каардынатарам распаўсюджвання кніг з’яўляецца Секцыя па перкакладзе. Замову на атрыманне кніг можна зрабіць праз e-mail: liturgiaminsk@gmail.com.
Выданне Рымскага Пантыфікала «Парадак пасвячэння касцёла і алтара», які складаецца з сямі тэматычных раздзелаў і дадатку з біблійнымі чытаннямі, будзе прыдатным пастырам Касцёла, паколькі ў нашай Айчыне будуюцца новыя святыні і рэстаўрыруюцца старажытныя. Гэтае выданне адрасавана таксама тым, хто вывучае літургіку, і тым, хто задзейнічаны ў падрыхтоўцы літургіі пасвячэння сакральных будынкаў.