У суботу 14 жніўня ў Барысаве арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніць пасвячэнне новазбудаванага касцёла Спаслання Духа Святога.
Пробашч барысаўскай парафіі ксёндз канонік Аляксей Раманчук, чыімі намаганнямі вялося і было паспяхова завершана будаўніцтва святыні, ад імя вернікаў, якія яму ў гэтым дапамагалі, шчыра запрашае ўсіх ахвотных падзяліць радасць іх парафіяльнай сям’і і ўзяць удзел ва ўрачыстасці пасвячэння новага Божага дома.
Тыя, хто не зможа прысутнічаць асабіста, могуць духоўна далучыцца з дапамогай прамой трансляцыі на нашым партале.
Пачатак трансляцыі ў 11.00
Праезд да новай святыні ў Барысаве ад вуліцы Гагарына (каля дома 111) або ад гіпермаркета «Еўраопт» (вул. Гагарына, 107).
Па арганізацыйных пытаннях звяртацца па тэлефоне:
+375 (29) 684 09 75 — ксёндз Аляксей Раманчук