Пошук

05.08.2021 11:26   Catholic.by

У суботу 14 жніўня ў Барысаве арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніць пасвячэнне новазбудаванага касцёла Спаслання Духа Святога.

Гэтая ўрачыстая падзея, якую вернікі маладой каталіцкай супольнасці аднаго з найбуйнейшых райцэнтраў Беларусі чакалі больш за дзесяць гадоў, адбудзецца ў год святога Юзафа — Апекуна паўсюднага Касцёла.

Праграма ўрачыстасці

  • 11.00 — пасвячэнне касцёла і святая Імша з гэтай нагоды
  • пасля заканчэння — адкрыццё выставы фотамастака Ірэны Гудзіеўскай
  • 18.00 — канцэрт класічнай музыкі
  • 19.00 — парафіяльная агапа

Пробашч барысаўскай парафіі ксёндз канонік Аляксей Раманчук, чыімі намаганнямі вялося і было паспяхова завершана будаўніцтва святыні, ад імя вернікаў, якія яму ў гэтым дапамагалі, шчыра запрашае ўсіх ахвотных падзяліць радасць іх парафіяльнай сям’і і ўзяць удзел ва ўрачыстасці пасвячэння новага Божага дома.

Падзея для горада на Бярэзіне сапраўды гістарычная, бо да гэтага часу ў Барысаве існаваў толькі адзін касцёл, які памятае яшчэ Напалеона.

Ён размешчаны ў старой частцы горада, далёка ад новых мікрараёнаў, дзе жыве шмат католікаў.

  • Праезд да новай святыні ад вуліцы Гагарына (каля дома 111) або ад гіпермаркета «Еўраопт» (вул. Гагарына, 107).
  • Па арганізацыйных пытаннях звяртацца па тэлефоне:
    +375 (29) 684 09 75 — ксёндз Аляксей Раманчук
Абноўлена 13.08.2021 16:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа