Пошук

28.07.2021 10:30   Catholic.by

ПАВЕДАМЛЕННЕ
Старшыні Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў
Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
адносна ўспаміну святых Марты, Марыі і Лазара (29 ліпеня)

У адпаведнасці з Дэкрэтам Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў ад 26 студзеня 2021 года (Prot. N. 35/21), з гэтага года ранейшы ўспамін святой Марты, які адзначаецца 29 ліпеня, мае назву «святых Марты, Марыі і Лазара». Пад такой назвай гэты ўспамін павінен быць упісаны ва ўсе календары і літургічныя кнігі для цэлебрацыі святой Імшы і Літургіі гадзінаў.

Паколькі тэксты адпаведнага фармуляра святой Імшы былі зменены, да часу зацвярджэння Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў і публікацыі Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі іх перакладу на беларускую мову ў цэлебрацыях ужываецца тэкст калекты з агульных Імшаў пра святых. У Малітве над дарамі замест словаў «святую Марту» трэба казаць «Тваіх святых», а ў Малітве пасля Камуніі замест словаў «святой Марты» прамаўляюцца словы «святой Марты, Марыі і Лазара».

Імшальныя чытанні не змяняюцца.

✠ Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Старшыня Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў
Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Мінск, 26 ліпеня 2021 года,
успамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа