Пошук

02.02.2021 16:43   Паводле: Vatican News
Лазар з сёстрамі Мартай і Марыяй. Мастак: Майстар дэ Перэа (фрагмент)

Паводле рашэння Папы Францішка, літургічны ўспамін святых Марты, Марыі і Лазара будзе адзначацца штогод 29 ліпеня. Таксама ў Агульны рымскі каляндар былі ўнесены неабавязковыя ўспаміны трох Дактароў Касцёла.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, дэкрэт Кангрэгацыі Божага культу падкрэслівае важнае евангельскае сведчанне брата і сясцёр, якія прынялі Езуса, слухалі Яго і верылі ва ўваскрасенне і жыццё.

Да гэтага часу ў Рымскім календары існаваў толькі ўспамін св. Марты.

«У доме ў Бэтаніі Пан Езус адчуў сямейны дух і сяброўства Марты, Марыі і Лазара, і таму Евангелле паводле Яна сцвярджае, што ён іх любіў. Марта шчодра прапанавала Яму гасціннасць, Марыя паслухмяна прымала Яго словы, і Лазар хутка выйшаў з магілы па загадзе Таго, Хто прынізіў смерць», — гаворыцца ў дэкрэце.

У тэксце тлумачыцца, што «традыцыйная няўпэўненасць Лацінскага Касцёла» адносна асобы Марыі была развеяна нядаўнімі даследаваннямі і фактам таго, што Рымскі мартыралог змяшчае ўспамін Марыі і Лазара ў той самы дзень. Акрамя таго, успамін Марты, Марыі і Лазара сустракаецца ў некаторых мясцовых календарах.

Да дэкрэта далучаюцца літургічныя тэксты, перакладам якіх зоймуцца мясцовыя біскупскія канферэнцыі.

Таксама Папа загадаў уключыць у Агульны рымскі каляндар неабавязковыя ўспаміны трох Дактароў Касцёла: св. Грыгорыя Нарэцкага (27 лютага), св. Яна Авільскага (10 мая) і св. Хільдэгарды Бінгенскай (17 верасня).

Кангрэгацыя Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў апублікавала адпаведны дэкрэт.

Абноўлена 02.02.2021 17:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.