Пошук

14.04.2021 13:36   Catholic.by
Ксёндз Махэр Шаммас

Сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь ксёндз Махэр Шаммас, які да прызначэння арцыбіскупа Антэ Ёзіча Апостальскім нунцыем у Беларусі выконваў абавязкі Часовага паверанага ў справах Святога Пасаду ў нашай краіне, працягне служэнне ў Афрыцы.

Як было паведамлена 8 красавіка Дзяржаўным Сакратарыятам Святога Пасаду, згодна з рашэннем Папы Францішка ксёндз Махэр Шаммас працягне служэнне на дыпламатычнай службе Ватыкана ў Апостальскай нунцыятуры ў Гане.

Апостальскім нунцыем у гэтай заходнеафрыканскай краіне з мая мінулага года з’яўляецца арцыбіскуп Генрых Ягадзінскі, які таксама звязаны з Беларуссю. Менавіта ў нашай краіне ў 2001 годзе ён распачаў сваю дзейнасць на дыпламатычнай службе Ватыкана ў якасці сакратара Апостальскай нунцыятуры і таксама пэўны час выконваў абавязкі Часовага паверанага ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь.

Ксёндз Махэр Шаммас, які паходзіць з Лівана, распачаў службу ў Апостальскай нунцыятуры ў Мінску ў 2019 годзе.

Варта адзначыць, што ён як прадстаўнік Папы не абмяжоўваў сваё служэнне выключна выкананнем дыпламатычных функцый. Па меры магчымасці, святар браў удзел у цэлебрацыях з удзелам вернікаў і дапамагаў у душпастырстве замежных студэнтаў.

Абноўлена 14.04.2021 13:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа