Пошук

04.05.2020 13:58   Catholic.by
Ксёндз Генрых Ягадзінскі. Фота з архіву Келецкай дыяцэзіі

3 мая Папа Францішак прызначыў ксяндза Генрыха Мечыслава Ягадзінскага, які пэўны час працаваў у прадстаўніцтве Святога Пасаду ў Беларусі, Апостальскім нунцыем у Гане, менаваўшы яго тытулярным біскупам Лімасанскім.

Адпаведнае паведамленне з’явілася ў нядзелю на рэсурсе Святога Пасаду Vatican.va.

Ксяндзу Генрыху Ягадзінскаму 51 год, ён паходзіць з Келецкай дыяцэзіі ў Польшчы.

З 2001 па 2005 год святар працаваў як сакратар Апостальскай нунцыятуры і Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь.

Пасля гэтага ён нёс служэнне ў дыпламатычных прадстаўніцтвах Ватыкана ў Харватыі, Індыі, Босніі і Герцагавіне.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця