Пошук

06.10.2026 11:47   Тэкст: Кс. Кірыл Бардонаў / Фота: Ганна Статкевіч / Catholic.by

3 кастрычніка ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, дэканат Мінск-Захад) святую Імшу на англійскай мове цэлебраваў ксёндз Чарльз Луанга Ссуна. Асноўную частку ўдзельнікаў літургіі складалі замежныя студэнты, для якіх англійская мова з’яўляецца важным сродкам камунікацыі. Ксёндз Чарльз Луанга Ссуна звярнуўся да прысутных з гаміліяй, напоўненай словамі надзеі, веры і хрысціянскай любові.

Мансеньёр Чарльз прыбыў на службу ў апостальскую нунцыятуру ў Мінск 11 верасня гэтага года, змяніўшы на гэтай пасадзе мансеньёра Кшыштафа Сэроку, якога перавялі на працу ў Апостальскую Сталіцу.

Новапрызначаны сакратар нунцыятуры паходзіць з Уганды, сваё імя атрымаў  ў гонар святога Караля Луангі — угандыйскага мучаніка і апекуна афрыканскай моладзі.

Святая Імша на англійскай мове ў залатагорскім касцёле адбываецца кожную суботу ў 17.00. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы даўно вядомы сваёй гасціннасцю і адкрытасцю і разнастайнымі формамі душпастырства.

Абноўлена 06.10.2026 12:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця