Пошук

16.11.2020 12:00   Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ
Святы Францішак аддае свой плашч беднаму. Мастак Джота дзі Бандонэ. Фрагмент / Wikimedia.org

«Fratelli tutti» — трэцяя энцыкліка папы Францішка, у якой прадстаўлена вучэнне аб братэрстве і сацыяльным сяброўстве.

Дакумент складаецца з васьмі раздзелаў. Ён быў падпісаны Папам у Асізі напярэдадні ўспаміну святога Францішка. Сказаныя святым словы, што мы ўсе браты і сёстры, сталі назвай гэтай энцыклікі. Яе пераклад на беларускую мову здзейсніла Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Разважаючы аб розных аспектах супольнага жыцця, Святы Айцец піша, што «мы, хрысціяне, цудоўна ведаем, што калі музыка Евангелля перастане гучаць унутры нас, мы страцім радасць, якая нараджаецца са спачування, пяшчоту, якая ідзе з даверу, здольнасць да прымірэння, крыніца якой у нашым усведамленні, што мы заўсёды з’яўляемся прабачанымі і пасланымі.

Калі музыка Евангелля перастане гучаць у нашых дамах, на нашых плошчах, на нашых працоўных месцах, у палітыцы і эканоміцы, тады мы заглушым мелодыю, якая заклікае нас абараняць годнасць кожнага чалавека.

Іншыя чэрпаюць з іншых крыніц. Для нас крыніца чалавечай годнасці і братэрства знаходзіцца ў Евангеллі Езуса Хрыста. З яго вынікае для хрысціянскай думкі і для дзейнасці Касцёла першынство, якое надаецца адносінам, сустрэчы са святой таямніцай іншага чалавека, паўсюднай лучнасці з усім чалавецтвам як паклікання ўсіх».

У заканчэнні Пантыфік заклікае да экуменічнай хрысціянскай малітвы:

«Божа наш, Тройца любові,
з глыбокай камуніі Твайго боскага ўнутранага жыцця
разлі сярод нас раку братняй любові.
Дай нам такую любоў, якая адлюстроўвалася ў чынах Езуса,
у Яго назарэтанскай сям’і і ў ранняй хрысціянскай супольнасці.
Дай нам, хрысціянам, жыць Евангеллем
і распазнаваць Хрыста ў кожным чалавеку,
каб убачыць Яго ўкрыжаваным у цярпеннях пакінутых
і забытых гэтага свету
і ўваскрослым у кожным браце, які паўстае.
Прыйдзі, Дух Святы, пакажы нам сваю прыгажосць,
адлюстраваную ва ўсіх народах зямлі,
каб адкрыць, што кожны важны,
што ўсе патрэбныя і з’яўляюцца рознымі тварамі аднаго чалавецтва,
якое любіць Бог.

Амэн».

Тэкст энцыклікі па-беларуску ТУТ>>>

Абноўлена 16.11.2020 12:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа