13 кастрычніка дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа ў паведамленні для прэсы заклікаў беларускія ўлады дазволіць кіраўніку каталіцкага епіскапату Беларусі арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу вярнуцца на радзіму.
Тэкст паведамлення Майка Пампеа падае Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ.
«Мінула ўжо больш за 40 дзён з таго часу, як беларускія ўлады адмовілі свайму суграмадзяніну, каталіцкаму арцыбіскупу Кандрусевічу зноў уехаць у краіну, памылкова мяркуючы, што рэлігійныя лідары не павінны публічна выказваць сваю нязгоду з несправядлівасцю. Іх дзеянні самі па сабе з’яўляюцца несправядлівасцю і парушаюць рэлігійную свабоду. Вера не абмяжоўваецца толькі прыватнай сферай.
Я заклікаю беларускія ўлады выправіць гэтае зло і даць магчымасць іерарху Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі вярнуцца ў сваю краіну».
Нагадаем, што дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа адным з першых адрэагаваў на незаконную забарону арцыбіскупу Кандрусевічу вярнуцца на радзіму, змясціўшы ў сваім акаўнце ў Твітары запіс у падтрымку кіраўніка беларускага каталіцкага епіскапату