Пошук

16.05.2024 08:24   Catholicnews.by
Фотакалаж: Catholicnews.by

Увечары 15 мая з’явілася афіцыйнае Паведамленне Курыі Віцебскай дыяцэзіі адносна святароў з Шуміліна (Віцебскі дэканат): ксяндзоў Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха з законніцкай супольнасці Місіянераў Аблатаў Марыі Беззаганнай.

Паведамленне было апублікавана на сайце Catholicnews.by.

«Курыя Віцебскай дыяцэзіі паведамляе, што 8 мая 2024 г. праваахоўнымі органамі былі затрыманыя а. Анджэй Юхневіч ОМІ і а. Павел Лемех ОМІ, святары з парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне.

На дадзены момант вядома, што яны адбываюць адміністрацыйны арышт. Айцец Анджэй — 15 сутак, айцец Павел — 10 сутак.

Заахвочваем шаноўных вернікаў памятаць аб гэтых святарах у малітве, каб Дух Святы даў ім неабходныя сілы і ўзмацніў у гэтым выпрабаванні», — гаворыцца ў Паведамленні Курыі Віцебскай дыяцэзіі.

Абноўлена 16.05.2024 08:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа