Пошук

02.09.2020 11:08   Catholic.by
Фота: Getty images

1 верасня дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа змясціў у сваім акаўнце ў Твітары запіс у падтрымку кіраўніка беларускага каталіцкага епіскапату, якому напярэдадні беларускія ўлады незаконна адмовілі ва ўездзе ў краіну.

«Беларускім уладам неабходна дазволіць вярнуцца арцыбіскупу Кандрусевічу, каб ён мог даглядаць за сваёй паствай у час пратэстаў, якія не спыняюцца», — піша высокі амерыканскі чыноўнік.

«Ён і ўвесь беларускі народ павінны без перашкод карыстацца сваімі асноўнымі свабодамі, уключна са свабодай веравызнання», — нагадаў Майк Пампеа пра правы, замацаваныя таксама ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, што 31 жніўня падчас вяртання на Радзіму са службовай замежнай паездкі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, які нарадзіўся ў Беларусі, з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і не мае іншага грамадзянства, было адмоўлена ва ўездзе ў краіну. Пра гэта напісалі вядучыя інфармацыйныя агенцтвы свету, у тым ліку і амерыканскае агенцтва CNA, на якое спасылаецца ва ўрадавым акаўнце Твітара дзяржсакратар ЗША.

 

Абноўлена 24.09.2020 14:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.