Пошук

09.05.2020 11:48   Grodnensis.by

Біскуп Аляксандр Кашкевіч следам за Пастаяннай радай ККББ заклікае вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі далучыцца 14 мая да абвешчанага Папам Францішкам дня малітвы і посту ў інтэнцыі спынення пандэміі.

Паведамленне біскупа Аляксандра Кашкевіча
пра дзень малітвы і посту дзеля спынення пандэміі каранавірусу

У сувязі з пандэміяй каранавірусу Святы Айцец Францішак звярнуўся да вернікаў Каталіцкага Касцёла з просьбай аб удзеле ў міжрэлігійным дні малітвы і посту дзеля спынення эпідэміі і пераадолення яе наступстваў. Днём малітвы і посту прызначаны чацвер 14 мая гэтага года.

Адказваючы на просьбу Святога Айца, Пастаянная рада Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прыняла рашэнне аб далучэнні да гэтай каштоўнай ініцыятывы.

У сувязі з вышэйсказаным звяртаюся да святароў, кансэкраваных асобаў і свецкіх вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі з просьбай аб перажыванні дня 14 мая гэтага года — у лучнасці з людзьмі добрай волі ва ўсім свеце — у духу малітвы і посту, а таксама для здзяйснення ў гэты дзень справаў міласэрнасці ў інтэнцыі спынення пандэміі каранавірусу і пераадолення яе санітарных, эканамічных і гуманітарных наступстваў.

Шаноўных ксяндзоў пробашчаў і адміністратараў парафій заахвочваю публічна прамовіць 14 мая — напрыклад, у межах маёвага набажэнства або ў іншы адпаведны час — далучаныя малітвы з гэтай нагоды, а таксама прашу скіраваць вернікам словы заахвочвання да ўдзелу ў гэтай сусветнай міжрэлігійнай ініцыятыве праз асабістую малітву, пост і здзяйсненне справаў міласэрнасці.

На плённае перажыванне міжрэлігійнага дня малітвы і посту ад усяго сэрца ўсіх благаслаўляю.

Aляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі

Гродна, 8 мая 2020 г.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця