Пошук

04.05.2020 11:26   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Фота: стопкадр з відэа Сatholictv.org

3 мая пасля традыцыйнай малітвы Regina Cæli, якая прайшла ў Ватыкане, Святы Айцец заклікаў далучыцца да міжрэлійгінай ініцыятывы малітвы і посту ў інтэнцыі заканчэння пандэміі каранавірусу.

«Паколькі малітва мае паўсюдную каштоўнасць, я прыняў прапанову Высокага камітэта па чалавечым братэрстве адносна таго, каб 14 мая вернікі ўсіх рэлігій духоўна далучыліся да Дня малітвы і посту, просячы Бога дапамагчы чалавецтву перамагчы пандэмію каранавірусу», — цытуе словы Папы Францішка Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

Малітоўная ініцыятыва была абвешчана 2 мая спецыяльным паведамленнем Камітэту па рэалізацыі мэтаў «Дэкларацыі аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні», падпісанай у лютым мінулага года ў Абу-Дабі Папам Францішкам і імамам універсітэта Аль-Азхар.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.